Вечары на хутары ля Дзіканькі

Гогаль Мікалай
  • 0

Аннотация

Частка першая Прадмова «Гэта што яшчэ за дзіва: Вечары на хутары ля Дзіканькі? Што гэта яшчэ за вечары? І швыргануў у свет нейкі пасічнік! Дзякуй богу! Яшчэ мала абадралі гусей на пёры і змарнавалі рыззя на паперу! Яшчэ мала народа, усякага звання і зброду, выпацкалі пальцы ў чарніле! Собіла-ж і пасічніку пацягнуцца ўслед за іншымі! Дапраўды, друкаванае паперы развялося столькі, што не прыдумаеш хутка, што-б гэта такое загарнуць у яе». Чула, чула сэрца маё ўсе гэтыя размовы яшчэ за месяц. Гэта значыць, я кажу, што нашаму брату, хутаранцу, высунуць нос з свайго захалусця ў вялікі свет — бацюхны мае! — Гэта ўсё роўна, як здараецца, часамі зойдзеш у пакоі вялікага пана: усе абступяць цябе і пачнуць задурваць. Яшчэ-б нішто, няхай ужо вышэйшае лакейства, не, які-небудзь абшарпаны хлапчук, зірнеш — дрэнь, які калупаецца на заднім двары, і той прычэпіцца, і пачнуць з усіх бакоў прытупваць нагамі. «Куды, куды, навошта? пайшоў, мужык, пайшоў!»… Я вам скажу… Ды што казаць! Мне лягчэй два разы на год з'ездзіць у Міргарад, у якім, вось пяць гадоў ужо, як не бачыў мяне ні падсудак з земскага суда, ні шаноўны іерэй, чым паказацца ў гэты вялікі свет. А паказаўся — плач, не плач, давай адказ.

Отзывы

Вечары на хутары ля Дзіканькі

Популярные книги