Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де
  • 0

Аннотация

I Канечне, гэта сон. Я ў каледжы. Мне пятнаццаць гадоў. Я шчырую над задачкай па геаметрыі. Паклаўшы рукі на чорную парту, я рупліва арудую цыркулем, лінейкай і вугольнікам. Я засяроджаны і спакойны. Побач перашэптваюцца таварышы. Нехта выводзіць у слупок лічбы на чорнай дошцы. Меней дбайныя рэжуцца ў карты. Час ад часу я глыбей акунаюся ў свой сон і паглядваю за акно. У сонцы пяшчотна пакалыхваецца зялёная галінка. Я доўга гляджу на яе. Я няўважлівы вучань. Я цешуся гэтым сонцам і ўпіваюся водарам дзяцінства: пахам парты, крэйды, чорнай дошкі. Як цудоўна, што я магу знайсці прытулак у гэтым надзейна ахаваным дзяцінстве! Я ведаю: спачатку маленства, школа, таварышы, потым настае дзень экзаменаў. Ты атрымліваеш дыплом. I з заміраннем сэрца пераступаеш парог, за якім адразу робішся мужчынам. 3 гэтага часу ты ўжо цвярдзей ступаеш па зямлі. Ты пачынаеш свой жыццёвы шлях. Ты ўжо робіш першыя самастойныя крокі. Нарэшце ты выпрабуеш сваю зброю на сапраўдных праціўніках! Лінейка, вугламер, цыркуль — з іх дапамогай ты будзеш будаваць свет або перамагаць ворагаў. Бывайце, гульні! Я знаю, звычайна школьніка не бянтэжыць сустрэча з жыццём. Ён прагне хутчэй стаць дарослым. Пакуты, небяспекі, горыч расчараванняў — хіба гэта можа напалохаць школьніка?

Отзывы

Ваенны лётчык

Популярные книги