Вільнюс - часцінка майго сэрца

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: эссе.

  • 0

Аннотация

ГОРАД мой! Любоў мая да цябе зарадзiлася так даўно, што я нават не помню калi. I думаю, што буду любiць, пакуль жыву. Я ўдзячны табе за светлыя веснавыя ранкi над Нерыс, над Вiлiяй, калi жыхары спяшаюцца да працы, за спякотныя поўднi на Росах, за золкiя кастрычнiцкiя змярканнi ў блытанiне вулак старога горада, за жоўтыя i залатыя лiстапады на Антолакi, за язычок зыркага агню — Анну, за унiверсiтэцкi квартал са Святаянскiмi мурамi, у якiх столькi ўсяго перажылi героi маiх твораў, за цiшыню музеяў i за агеньчыкi ўтульных, гасцiнных "корчмаў". I яшчэ за цiшыню тваiх архiваў, у якiх адрабiў чорт ведае колькi гадзiн. Праходзячы па тваіх плошчах, я збіраў усё ў сваю пісьменніцкую кайстру — і кінуты кімсьці жарт, і вобраз прыгнечанага бядой чалавека, і шчаслівую, светлую ўсмешку дзіцяці, якое ляжыць у калясцы, і разумную размову са старым мастаком у ягонай майстэрні, і ўважлівы позірк бабулі, што прысела на лаўцы. І я тут столькі набраў ружаў і шыпшыны, нікчэмнасці і высакароднасці, чалавечай сціпласці і неўвядальнай красы, што цяпер, калі б усё гэта вытрас з сваёй кайстры, стаў бы зусім бедным.

Отзывы

Вільнюс - часцінка майго сэрца

Популярные книги