У шалашы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 2

Аннотация

Міхал ледзь паспеў дабегчы да шалаша, калі неба раскалолася папалам і ў ірваную расколіну лінула такое сляпучае святло, што захацелася сесці на зямлю. Разам са святлом з расколіны вырваўся сухі кароткі трэск, быццам нехта зламаў над галавою дрэва. Хлопец кінуўся ў чорны створ шалаша, зачапіўся аб нешта і сеў на салому. — А каб цябе, каб, — плюнуў ён. Бліскавіцы секлі неба так часта, што можна было разгледзець усё ў шалашы: саламяны ложак, зэдлік, кошык з бульбаю, кацялок на падлодзе, вязку цыбулі і старую ватоўку, што вісела каля ўваходу. Вартаўніка не было: можа, абходзіў сад, а мо сядзеў у другім месцы. Міхал высунуў галаву і, калі чарнільны змрок зноў успыхнуў святлом, пабачыў злева нешта падобнае на невялічкую пуньку: сцены з жэрдзя, саламяная, грыбам, страха. "Яблыкі восенню насыпаць, ці што?" — падумаў ён. І адразу адчуў далёкі, упэўнены, усё нарастаючы шолах дажджу. Пры святле кароткай маланкі вырасла на фоне недалёкага лесу серабыстая сцяна, насунулася, наляцела, прыціснула ўсё вакол.

Отзывы

У шалашы

Популярные книги