У гарах дажджы

Мележ Іван
  • 4

Аннотация

Даліна ляжала між шасэ і ракою. З аднаго боку гула мутная жаўтаватая плынь Стрыя, з другога — дыбіўся круты схіл невысокай гары, што кучаравіўся знізу хмызняком, а вышэй — галлём сосен. Гару, самае падножжа, абгінала шасэ, — гладкая істужка яго неўзабаве, нібы радуючыся таму, што вырвалася з горнай цеснаты, выпроствалася і весела бегла па бяскрайняй, здавалася, раўніне. Тут канчаліся горы, канчалася апошняя града сіне-зялёных Карпат. Па даліне — найбольш усцяж берагу — было раскідана некалькі дробных густых хмызнячкоў, у адным месцы ўздоўж пераразаў яе амаль высахлы, глеісты на дне раўчак. На ўсім астатнім прасцягу шаўковы ад вільготнай травы, дзе-нідзе купісты дыван быў роўны і трывалы. У карпацкім краі на многія кіламетры цяжка было б знайсці мясцінку, больш прыдатную для жыцця і заняткаў артылерыстаў, што рыхтаваліся да вайсковага вучэння ў гарах. Артылерысты прыехалі сюды з глыбіні Карпат. Гэта быў дывізіён горнага артылерыйскага палка, іншыя падраздзяленні якога размяшчаліся паблізу на схілах другіх гор, а штаб у невялічкай гуцульскай вёсцы над ракою. Летнія лагеры артылерыстаў былі за трыццаць пяць — сорак кіламетраў адсюль, на высокім беразе гэтай жа ракі. Там засталіся акуратныя рады белых палатак, густа настоены пах сасновых галін, шум вялікага лесу; засталіся зручныя, добра падрыхтаваныя парк для гармат і канавязі.

Отзывы

У гарах дажджы

Популярные книги