Трапiзмы (на белорусском языке)

Саррот Натали

Жанр: 

  • 3

Аннотация

Наталi Сарот Трапiзмы Пераклад: З.Колас I Быццам крынiчныя ручаiнкi, яны цяклi адусюль, нiбы нараджалiся з цёплага, трошкi волкага паветра, плылi мякка, нiбы сачылiся са сцен, з увабраных у краты дрэў, з лаваў, сквераў, бруднага тратуара. Памiж нежывымi фасадамi дамоў яны выцягвалiся доўгiмi цёмнымi гронкамi, перад вiтрынамi крамаў, сям-там, збiралiся ў шчыльныя, нерухомыя згусткi i часам пачыналi цiха круцiцца, цiха, як вiр, калi плынь натыкаецца на перашкоду. Ад iх веяла нейкiм дзiўным спакоем, нечым накшталт безнадзейнага, адчайнага задавальнення. Яны ўважлiва разглядалi стосы сподняй адзежы на выставе бялiзны, адмыслова складзеныя ў выглядзе снежных гор, цi ляльку, у якой вочы i зубы праз аднолькавыя iнтэрвалы загаралiся i тухлi, загаралiся i тухлi, загаралiся i тухлi, увесь час праз тыя самыя iнтэрвалы, зноў загаралiся i зноў тухлi. Яны доўга глядзелi, стаялi тут, перад вiтрынамi, нерухомыя, загiпнатызаваныя, як ахвяра, увесь час адкладаючы яшчэ на iмгненне той час, калi трэба будзе iсцi. I маленькiя цiхiя дзеткi, што трымалi iх за руку, ужо стомленыя ад глядзення, няўважлiвыя i цярплiвыя, чакалi, стоячы каля iх.

Отзывы

Трапiзмы (на белорусском языке)

Популярные книги