Трансплутонавыя афелii

Шитик Владимир Николаевич
  • 0

Аннотация

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Трансплутонавыя афелii [1] Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. 1 Афелii — найбольш аддаленыя ад Сонца пункты арбiт планет або камет. Выклiк вiдэафона прагучаў меладычна, як лёгкi музычны акорд. Засвяцiўся экран, i на iм узнiк твар радыста планеталёта. — Праз чвэрць гадзiны сувязь з Плутонам, — напомнiў радыст. — Дзякую, — адказаў Зыль i выйшаў з каюты. Рэйсавы планеталёт Зямля — Плутон мiнуў ужо арбiту Нептуна. Да канечнага пункта заставалася ўсяго некалькi дзён, i выклiкаць Плутон пiльнай патрэбы не было. Тым больш што экспедыцы...

Отзывы

Трансплутонавыя афелii

Популярные книги