Святло зямлі Неўрыда

Навасельцава Ганна
  • 0

Аннотация

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА СВЯТЛО ЗЯМЛІ НЕЎРЫДА Міфалагічная аповесць УСТУП Вакол была цемрадзь, завешаная непрагляднымі шатамі ялін. Іх густыя, калматыя галіны, здавалася, плылі ў змроку. Плылі праз нямую прастору, праз вечныя чорныя ночы, плылі ў бясконцым акіяне часу... У іх цёмна-зялёных лапінках была скруха, роспач і туга гэтага бясконцага існавання. На іх шляху была шэрань няпамяці, горыч расcтання і адзінота. Але з чорнай зямлі прабіваўся да шатаў ялін кволы праменьчык святла, які іскрыўся надзеяй... З шэрай няпамяці вечнага спачыну вяртаўся адзін. Як і ўсе, што спалі тут, ён быў неўрам. Яго вяла памяць сонца, якое некалі ён бачыў у гэтых шатах, пачуццё зямлі, па якой ён хадзіў, і гнеў апошняй бітвы, у якой ён загінуў. Гэта ён быў святлом у бясконцым змроку ночы, бо ён сніў пра вялікую агністую кветку — чару святла... І прыйшла ў чорнай вечнасці шэрая гадзіна, калі агністае святло пыхнула, прасвятліўшы непраглядную ноч. Пыхнула і не згасла. Тады над зямлёй прагучаў адрыўны, прарэзлівы покліч Дзіва. Яго пачулі тыя, хто спазнаў таям...

Отзывы

Святло зямлі Неўрыда

Популярные книги