Сведка (на белорусском языке)

Богушевич Франтишек
  • 0

Аннотация

Францiшак Багушэвiч Сведка У нядзелю ранюсенька заходзiць да мяне Панасюк. Тое ды сёе, а потым кажа: "У тую суботу каб быў ты ў воласцi ў сведкi на суд". - "Як у сведкi, дык у сведкi. Хоць я нiчым нiчога, казаў той, нiколi нiкому". Прыходжу - сядзяць. Я зiрк - i ён тут, наш Бартак храмы. Пытаюць суддзi: "А ты што знаеш аб гэтым дзеле?" "Чаму, кажу я, не знаю? Ведама, усё, казаў той, знаю". "Ну дык кажы". "Як казаць, кажу, дык i скажу ўсё. Так i так, кажу, у мяне, кажу, Каруська (гэта жонка мая) надта, гадзiна, рана ўстае. Так якасьць пасля Пятра, якраз пасля нядзелi, чуць зорачка занялася, яшчэ навет i дзяркач на балоце нi разу не дзёрнуў, калi яна прыходзе да мяне i будзiць: "Юзук, Юзук!" - Цi ты, кажу, здурэла, цi што якое? Гэта ж, кажу, нядзеля. "Гэта, - яна кажа, - учора была нядзеля". Я схамянуўся: праўда, учора! Як так, дык так. "Iдзi ж ты, - кажа, касiць на Лабок". А той Лабок, каб ваша ведалi, - дык чысты лабок. Як пойдзеш касiць, дык сцiмбiркi толькi дзылiнкаюць ля касы ды казельчыкi скачуць, а сена толькi, сколькi валасоў вунь на галаве ў пана суддзi (адзiн лысы быў)". "Ну, ну, - той кажа, - да дзела гавары! Цi вiдзеў?"

Отзывы

Сведка (на белорусском языке)

Популярные книги