Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила
  • 1

Аннотация

Раман Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі падзяліць лёс тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы. “Лячыў”… Звычайныя словы ў ягоным цяперашнім жыцці набывалі новы злавесны сэнс. Нібыта пачварна скажаліся абрысы прадметаў, упушчаных у брудную цвілую лужыну: што там паблісквае на дне – лыжка? Скальпель? Абцугі? Паламаныя акуляры? Лекар пацяжэлай рукой прысунуў да сябе жалезны кубак – той шоргнуў па стальніцы, як гераічны пратэз інваліда Грамадзянскай вайны аб брукаванку. Та-ак, гэта табе не бардо ў крышталёвым келіху рэстарана менскага гатэлю “Еўропа” ды пад гранне венскага дамскага аркестра… Зрэшты, ён тады быў зусім юны, і даваенна-рэвалюцыйныя ўспаміны расплываюцца ў памяці вясёлкавым туманам. Затое гэты жалезны, пакарабачаны кубак са спіртам – дужа рэальны. Лекар паднёс кубак да вуснаў, не адрываючы пагляду ад падлогі, нібыта шэрыя масніцы, раздзеленыя тонкімі роўчыкамі гразі, былі ягоным ратункам. Роўныя, падагнаныя адна да адной, пакорлівыя і надзейныя. Узор для грамадства новага тыпу.

Отзывы

Сутарэнні Ромула

Популярные книги