Стасевы прыгоды (на белорусском языке)

Прус Болеслав

Жанр: 

  • 0

Аннотация

Баляслаў Прус Стасевы прыгоды Пераклад: Янка Брыль Герой апавядання - асоба, крыху больш за локаць ростам, каля трыццацi фунтаў вагi, i жыве яна на свеце толькi паўтара года. Гэтую катэгорыю грамадзян людзi дарослыя называюць дзецьмi i наогул адносяцца да яе недастаткова сур'ёзна. Таму я трохi пабойваюся рэкамендаваць чытачам маленькага Стася i перш за ўсё прашу iх быць цярплiвымi. Дзiцёнак гэты такi прыгожы i чысты, што яго магла б пацалаваць кожная дама, якая носiць пальчаткi на чатыры гузiкi. Валасы ў яго льняныя, вочы вялiкiя i сiнiя, кашулька зрэбная, а зубоў столькi якраз, колькi патрэбна, каб пайсцi на свой хлеб. Апроч гэтага, ёсць у Стася калыска, на жаўтлявым фоне якое намаляваны чорныя i зялёныя кветкi, а таксама вазок, з адзiным недахопам - кожнае кола яго, сказаў бы, коцiцца ў свой бок. Я не змог бы суцешыцца, калi б усе названыя станоўчыя якасцi не здабылi сiмпатыi да Стася, якi, на жаль, не мае якой-небудзь незвычайнай рысы. Стась дзiця законнае, не падкiдыш; не выяўляе ён нават найменшай здольнасцi красцi або iграць на якiм-небудзь iнструменце, яшчэ горш - няма ў яго анi крышачку дурнаватасцi, якая дала б яму права лiчыцца дзiцем знатнага роду.

Отзывы

Стасевы прыгоды (на белорусском языке)

Популярные книги