Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест
  • 1

Аннотация

Гэта быў стары чалавек, які адзін у лодцы лавіў рыбу ў Гальфстрыме, і мінула ўжо восемдзесят чатыры дні, як ён не выцягнуў аніводнае. Першыя сорак дзён з ім быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову хлопчыкавы бацькі сказалі сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова і незваротна salao — гэта значыць, такі, якому ўжо ніколі не пашанцуе, і хлопчык мусіў пайсці ў мора з іншым рыбаком, які злавіў тры добрыя рыбіны першага ж тыдня. Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай, і ён заўжды спускаўся да мора, дапамагчы яму несці зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун і ветразь, абкручаны вакол мачты. Ветразь быў залатаны (на гэта пайшлі мяхі з-пад мукі), звінуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы. Стары чалавек быў худы і змардаваны, з глыбокімі маршчынамі на патыліцы. На ягоных шчоках збягалі ўніз карычневыя плямы няшкоднага скурнага захворвання, што ўзнікае ад сонечнага адлюстравання ў трапічным моры. Рукі яго, што цягнулі шнуры з цяжкімі рыбамі, былі прарэзаны глыбокімі шрамамі. Але ніводны з іх не быў свежы, яны нагадвалі старыя распоквіны ў пустыні, якая некалі была морам.

Отзывы

Стары чалавек і мора

Популярные книги