Спатканне з Нінай

Гесэ Герман

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Калі я праз некалькі месяцаў адсутнасці вяртаюся на сваё Тэсінскае ўзвышша, кожны раз мяне ўражвае і кранае яго прыгажосць. Я не проста трапляю дадому — спачатку мне даводзіцца перасадзіць сябе ў іншую глебу і пусціць новыя карані, зноў звязаць парваныя нітачкі, прызвычаіцца і пашукаць судакрананні з мінулым і Радзімай, перш чым паўднёвае сельскае жыццё пачне набываць смак. Трэба не толькі распакаваць валізы і адшукаць вясковы абутак і летнюю вопратку — трэба праверыць, ці не пацякла за зіму спальня, ці жывыя яшчэ суседзі, трэба паглядзець, што тут змянілася за паўгоду, наколькі ў гэтай дарагой мне мясціне агалілася цнатлівасць, якую яна здаўна зберагае, ці напоўнілі яе даброты цывілізацыі. Ну вось, каля ніжняга яра зноў залысіна — высечаны цэлы ўзлесак, бо будуецца віла, — а на павароце нашую вуліцу пашырылі, загубіўшы чароўны стары сад. Апошнія станцыі з паштовымі карэтамі ў нашай мясцовасці ліквідаваныя і замененыя аўтамабілямі: новыя карэты занадта вялікія для гэтых старых вузкіх завулкаў. Значыць, я ніколі не ўбачу старога П’еро з яго двума наравістымі коньмі, не ўбачу, як ён у блакітнай уніформе з шоргатам спускаецца з гары на жоўтай карэце, ніколі не заспею яго ў “Грота ...

Отзывы

Спатканне з Нінай

Популярные книги