Аннотация

СЯРГЕЙ БЕЛАЯР СП@М Мыс Канаверал, ЗША. 5.09.1977 г. 12:56:00 UTC. Палкоўнік Янкоўскі з хваляваннем глядзеў на лётнае поле, дзе тэхнікі рыхтавалі да старту 722-кілаграмовы аўтаматычны зонд «Ваяджэр-1», умацаваны на носьбіце «Тытан ІІЕ-Цэнтаўр». З Цэнтра кіравання палётамі людзі здаваліся мурашкамі. Яны дзелавіта і засяроджана завіхаліся на стартавых рыштаваннях, неаднаразова правяраючы правільнасць работы абсталявання і прыбораў. У параўнанні з мініяцюрнымі чалавечкамі ракета-носьбіт здавалася сапраўдным гігантам. Кіраўнік ЦКП не мог адарваць ад зонда захопленага погляду. Агрэсіўны дызайн, драпежныя абводы... «Ваяджэр-1» будаваўся з разлікам на пяць гадоў для вывучэння Юпітэра, Сатурна, яго кольцаў і вялікіх спадарожнікаў абедзвюх планет. Палёт аўтаматычнага зонда быў спланаваны так, каб выкарыстаць рэдкае размяшчэнне знешніх планет, якое дазваляла здзейсніць касмічны тур з мінімумам паліва і выдаткаванага часу. З выкладак спецыялістаў палкоўнік ведаў, што такое размяш...

Отзывы

Сп@м

Популярные книги