Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Уладзімір Караткевіч Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў Вось струнаў спеў, І смыка напеў, І — пад ветрам — верасу звон. І ўсё гэта — мы: Наша радасць і гнеў, Наш спрадвечны, халодны агонь. Ён — спеў вады, І аблокаў дым, І скрыпкі ціхі набат Над верасам тым, Над каменнем сівым, Над стрэхамі нашых хат. Кніг тады не было, мой сынок і мая дачухна. Кнігі былі забароненыя, укінутыя пад запор, спаленыя. А вольнасці — не было. Замест кнігі вольная была толькі песня, якую не так лёгка пасадзіць у папяровую клетку. (А калі і пасадзіш — застаюцца толькі літары, бяссільны водгук магутных гукаў.) Так што самай сільнай зброі ўсемагутныя магнаты не маглі нас пазбавіць, сынок. І як цяпер харошую кнігу рвуць з рук у рукі, так тады рвалі з зубоў у зубы і з глоткі ў глотку песню. А пясняр быў самай паважанай асобай.

Отзывы

Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў

Популярные книги