Скрадзены ліст

По Эдгар Аллан
  • 0

Аннотация

Эдгар Алан По Скрадзены ліст Для мудрасці няма нічога ненавіснейшага за хітрасць. Сенека Адным ветраным парыжскім вечарам восенню 18** году, адразу пасля змяркання, я, седзячы разам са сваім сябрам С. Агюстам Дзюпэнам у яго маленькай цёмнай бібліятэцы, ці кабінеце, au troisi`eme, No. 33, Rue Dun^ot, Faubourg St. Germain * , атрымліваў падвойную асалоду, якую могуць падарыць развагі і пенкавая люлька. Не менш чым гадзіну мы захоўвалі глыбокае маўчанне, і выпадковаму назіральніку магло падацца, што мы засяроджаныя выключна на мудрагелістых клубах дыму, якія рабілі атмасферу пакоя яшчэ змрачнейшай. Аднак я працягваў у думках аналізаваць пытанні, якія мы закранулі ў размове ў пачатку вечара — я маю на ўвазе падзеі на вуліцы Морг і таямніцу, звязаную з забойствам Мары Ражэ. А таму, калі дзверы пакоя расчыніліся і ўпусцілі нашага старога знаёмца мсье Г., прэфекта парыжскай паліцыі, гэта падалося мне чымсьці накшталт супадзення. * На чацвертым паверху дома №33 па вуліцы Дзюно ў прадмесці Сэн-Жэрмэн (фр.).

Отзывы

Скрадзены ліст

Популярные книги