Шарманка (на белорусском языке)

Прус Болеслав

Жанр: 

  • 3

Аннотация

Баляслаў Прус Шарманка Пераклад: Янка Брыль На Мядовай вулiцы штодня можна было сустрэць апоўднi пажылога ягомасця, якi хадзiў з плошчы Красiньскiх да Санаторскай вулiцы. Улетку на iм было шыкоўнае цёмна-сiняе палiто, шэрыя штаны ад першакласнага краўца, блiскучыя, як люстра, чаравiкi i трошкi стараваты цылiндр. У ягомасця быў румяны твар, сiваватыя бакi i шэрыя ласкавыя вочы. Хадзiў ён схiлiўшыся, з рукамi ў кiшэнях. У пагодлiвы дзень насiў пад пахай палачку, у хмарны - шаўковы ангельскi парасон. Быў ён заўсёды глыбока задуманы, iшоў паволi. Каля касцёла Капуцынаў набожна прыпадымаў капялюш i пераходзiў на другi бок вулiцы, каб зiрнуць на барометр i тэрмометр у аптычнай краме Пiка, потым зноў пераходзiў на правы тратуар, затрымлiваўся каля вiтрыны фатографа Мечкоўскага, разглядаў фатаграфii артысткi Маджэеўскай i - iшоў далей. Кожнаму ён саступаў з дарогi, а калi яго хто штурхане - ягомасць добразычлiва ўсмiхаўся. Убачыўшы прыгожую жанчыну, ён надзяваў пенсне, каб прыгледзецца. Аднак рабiў гэта флегматычна i таму звычайна спазняўся. Ягомасць гэты - пан Томаш.

Отзывы

Шарманка (на белорусском языке)

Популярные книги