Аннотация

Оскар Ўайлд Сфінкс без загадкі Аднойчы апоўдні я сядзеў на тэрасе Caf'e de la Paix [1] , назіраючы за раскошай і ўбогасцю жыцця парыжанаў, і пацягваў свой вермут на фоне дзіўнага суседства фанабэрыі і нэндзы, якое бачылі мае вочы, як раптам пачуў, што мяне нехта кліча. Я павярнуўся і пазнаў лорда Мёрчысана. Мы не бачыліся з часоў навучання ў каледжы, ужо гадоў з дзесяць, таму я быў рады зноў сустрэцца з ім, і мы цёпла павіталіся. Мы былі добрымі сябрамі ў Оксфардзе. Я адчуваў да яго вялікую прыхільнасць: ён быў такі прыгожы, жыццярадасны і шляхетны. Усе казалі, што калі б ён не быў такім праўдалюбам, то меў бы больш сяброў, але мне здаецца, што мы акурат і любілі яго за гэтую шчырасць. Я заўважыў, што ён вельмі змяніўся. Ён выглядаў заклапочаным і ўстрывожаным, і здавалася, што яго мучаць нейкія сумневы. Я падумаў, што наўрад ці гэта той сучасны скептыцызм, бо Мёрчысан быў прыхільнікам торы і верыў у Палату лордаў, не раўнуючы як у Пяцікніжжа. Таму я вырашыў, што прычынай была жанчына, і спытаў, ці не ажаніўся ён. 1 Caf'e de la Paix (фр.) – вядомая кавярня ў ІХ акрузе Парыжу.

Отзывы

Сфінкс без загадкі

Популярные книги