Сцэна (на белорусском языке)

Роб-Грийе Ален
  • 0

Аннотация

Ален Роб-Грые Сцэна Пераклад: Змiцер Колас Калi заслона адчыняецца, першае, што вiдаць з залы - памiж чырвонымi аксамiтнымi крысамi, якiя паволi разыходзяцца ў бакi, - першае, што вiдаць, чалавек. Ён сядзiць за рабочым сталом пасярод ярка асветленай сцэны, спiнай да гледачоў. Нерухомы, абодва локцi, рукi - на стале. Галава крыху павернутая направа градусаў на сорак пяць, - так што рысы твару не вельмi вiдны, адно няясны, незавершаны профiль: шчака, скроня, выпнутая скiвiца, край вуха... Рук таксама не вiдаць, хоць па паставе можна здагадацца, чым занятая кожная: левая ляжыць плазам на раскiданых паперах, другая - з ручкаю - на хвiлiну знерухомела ў роздуме над распачатай старонкай. Абапал - бязладныя стосы тоўстых кнiг; па форме i памерах - слоўнiкi, хутчэй за ўсё замежнай мовы - i вiдаць, старажытнай. Галава павернутая направа, крыху прыўзнятая: погляд адарваўся ад абарванага сказа i кнiг. Ён глядзiць у глыбiню пакоя - туды, дзе за цяжкiмi фiранкамi з чырвонага аксамiту хаваецца акно - шырачэзнае i высокае. Фiранкi доўгiя, ад столi да самай падлогi. Складкi на iх вертыкальныя i роўныя, вельмi частыя, у глыбокiх выгiнах - цень...

Отзывы

Сцэна (на белорусском языке)

Популярные книги