Салдацкi лёс

Быкаў Васіль

Жанр: 

  • 3

Аннотация

Дыялог з нагоды — Гэй, цесля, перакур! — Перакур, кажу. Пашкадуй сякеру! — А-а! А я i не пазнаў. Гляджу, думаю, хто такi? Ну чакай, зараз злезу. — Памагчы мо? — Ну што ты? Я сам… Прывык, так што… Здалёку iдзеш? — Ды з раёна. Чую, цюк-цюк. Гляджу, знаёмая галава тырчыць. Думаю, зазiрну на хвiлiну. — Ну здароў! Калi так… — Здароў! Глядзi, ладная дамоўка. З трысценам? — З трысценам. Хай на яго. Трэба! Старая саўсём ужо струхлела, думаю, хоць на старасцi ў новай пажыць. Ды i сын… — Што, можа, ажанiўся? — Не яшчэ, але, знаеш, збiраецца. Дзейсцвiцельную адслужыў жа. У сiле дзяцюк. — Глядзi ты! А памятаю, нядаўна во такi быў. — Яно здаецца — нядаўна. А гады iдуць. — Ды ўжо ж. — Дык сядзем. Калi перакур, кажаш. Не спяшаешся ж? Во на бервяно гэта. Гладкае. Курыш? — Можа, маiх? Свежанькiх? — Гэта якiя? А, балгарскiя. Не, я свае, памiрскiя. Ад iх, кажуць, крэпасць у нагах.

Отзывы

Салдацкi лёс

Популярные книги