Аннотация

— Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калі я прынясу ёй чырвоную ружу! — усклікнуў малады Студэнт. — Але ў маім садзе няма ніводнай чырвонай ружы. Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лістоты і прыслухаўся. — Ніводнай чырвонай ружы ва ўсім маім садзе! — зноў усклікнуў Студэнт, і яго прыгожыя вочы напоўніліся слязьмі. — Ах, ад якой дробязі залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напісана мудрымі людзьмі, я ведаю ўсе сакрэты філасофіі, але таму толькі, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбіта. «Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! — сказаў сам сабе Салавей. — Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць і не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб ім зоркам, і вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гіяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабіла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалі яму мужнасці». — Заўтра ўвечары ў Прынца баль, — шаптаў юнак, — і мая каханая будзе сярод гасцей. Калі я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схіліць галоўку мне на плячо, і мы будзем моцна трымацца за рукі. Але ў маім садзе няма чырвонай ружы, і я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе міма. Яна не заўважыць мяне, і маё сэрца гэтага не вытрымае.

Отзывы

Салавей і ружа

Популярные книги