Салавей i ружа (на белорусском языке)

Уайлд Оскар

Жанр: 

  • 1

Аннотация

Оскар Уайлд Салавей i ружа Пераклад: Iрына Сляповiч - Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калi я прынясу ёй чырвоную ружу! - усклiкнуў малады Студэнт. - Але ў маiм садзе няма нiводнай чырвонай ружы. Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лiстоты i прыслухаўся. - Нiводнай чырвонай ружы ва ўсiм маiм садзе! - зноў усклiкнуў Студэнт, i яго прыгожыя вочы напоўнiлiся слязьмi. - Ах, ад якой дробязi залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напiсана мудрымi людзьмi, я ведаю ўсе сакрэты фiласофii, але таму толькi, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбiта. "Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! - сказаў сам сабе Салавей. - Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць i не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб iм зоркам, i вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гiяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабiла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалi яму мужнасцi". - Заўтра ўвечары ў Прынца баль, - шаптаў юнак, - i мая каханая будзе сярод гасцей. Калi я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схiлiць галоўку мне на плячо, i мы будзем моцна трымацца за рукi. Але ў маiм садзе няма чырвонай ружы, i я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе мiма. Яна не заўважыць мяне, i маё сэрца гэтага не вытрымае.

Отзывы

Салавей i ружа (на белорусском языке)

Популярные книги