Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл
  • 8

Аннотация

I У-у-у-у-у-гу-гу-гуу! Вось, зірніце на мяне, я гіну. Мяцеліца ў падваротні раве, адпявае мяне, і я выю разам з ёй. Прапаў я, прапаў. Злыдзень у брудным каўпаку — кухар са сталоўкі здаровага харчавання служачых Цэнтральнага Савета Народнай Гаспадаркі — лінуў на мяне кіпнем і ашпарыў левы бок. Гэтакая гадзіна, а яшчэ пралетарый. Божа літасцівы — як баліць! Да касцей даняло кіпнем. І я цяпер выю, выю, ды хіба выццё дапаможа? Хіба я перашкаджаў яму? Няўжо я аб'ем Савет Народнай Гаспадаркі, калі пашукаю на сметніку? Прагная скаціна! Вы паглядзіце як-небудзь на яго морду: ён ушыркі за сябе большы. Злодзей з меднаю мордай. Вой, людзі, людзі! Апоўдні каўпак пачаставаў мяне кіпнем, а цяпер ужо цёмна, гадзіны чатыры пасля полудня, калі меркаваць па тым, як пахне цыбуляй з пажаркі Прачысцінскай каманды. У пажарных каша на вячэру, як вы ведаеце. Але гэта — дрэнь, нешта падобнае на грыбы. Знаёмыя сабакі з Прачысцінкі, дарэчы, расказвалі, быццам бы на Нягліннай, у рэстаране «Бар», жаруць дзяжурную страву — грыбы, соўс пікан па 3 р. 75 к. порцыя. Але гэта на ахвотніка — усё роўна як і галёш лізаць… У-у-у-у-у… Бок баліць, аж не вытрывац...

Отзывы

Сабачае сэрца

Популярные книги