Сіняя-сіняя...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 5

Аннотация

Уладзімір Караткевіч Сіняя-сіняя... Апошнія вершнікі з крыкам і гартанным лямантам адхлынулі за дзюны і праваліліся, зніклі за імі, як жоўта-белая лава... Як вада... Не, як апошнія языкі самуму. Настала цішыня. Ён ляжаў на пяску, гэтай разагрэтай, нясцерпна гарачай патэльні. Ад дзюнаў яго аддаляла нізкая, на палову сажня вышынёй, паласа: разбураны мур борджа [1] . Тут усё было разбурана: муры, дзве халупы для людзей і стайні. Над крыніцай варушылі калючымі крыламі дзве пальмы. На такіх бываюць найлепшыя фінікі «дзеглатнур». Яны маціцовыя, як поласць дняпроўскай ракавінкі. Найлепшыя фінікі. 1 Спаруда для аховы крыніцы: чатырохкутны двор, абнесены мурам і байніцамі. Толькі не тут. Бо крыніца заплывае. Бо мур ужо разбураны з трох бакоў, і ён ледзь паспеў нацягаць плітняку і зрабіць у адным з куткоў яшчэ два невялікія муры, свой маленькі бордж, наводдаль ад вады і дрэў. Зрабіць прыстанак для іх у яго не было ч...

Отзывы

Сіняя-сіняя...

Популярные книги