Рыбін цар

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 0

Аннотация

Глыбока на дне возера ляжыць рыбiн цар. Нiхто яго не бачыў з людзей, а таму й не ведае: рыба ён цi яшчэ хто. Ляжыць ён на дне, раслiнамi вадзянымi, як коўдрай, абгарнуўся i носам сапе. А на паверхню ад яго сапа бурбалкi выскакваюць. Вясною людзi спусцяцца на ваду, затрубяць — хлыне каламутная вада патокам. Прачнецца рыбiн цар на дне ракi i пачне расчэсваць зялёную барадзiшчу. Зашавеляцца водараслi зялёныя, заскачуць па iх срэбныя маляты — старому i гожа! Часам сонца прыпячэ — i тады яшчэ тлум цару: выпаўзаюць русалкi грэцца ў затоку, а зноў у ваду патрапiць не здольны. Вядома, дзецi! Плавае ён ля берагоў цалюткi дзень i за ногi iх стуль валочыць. Дасць пару разоў шасцiпалай ручышчай па мяккаму месцу, а потым, каб непатрэбнага рову не было, пачастуе рачым вокам, альбо скрыдлышкам мухi. Потым лета настае, i рыбiн цар, каб людзей не пудзiць, яшчэ глыбачэй у ваду заточваецца. Ляжа ў вiры i ляжыць. Улетку русалкi на зямлю выходзяць i лезуць на дрэвы, каб грэцца на месячным святле. Сумна без iх дзеду, падплывае да млына, высуне галаву з вады, i разбягуцца па ёй, цёплай, як сырадой, колы. Глядзiць ён з вiра, чырвоная яго морда вачыма лыпае, шавеляцца вусы. Млын пад месяцам сiнiм святлом адлiвае, цiхi смех з садкоў нясецца. Анi ветрыку, анi гучнага шуму.

Отзывы

Рыбін цар

Популярные книги