Ручнік з пеўнямі

Булгакаў Міхаіл
  • 0

Аннотация

Калі чалавек не ездзіў на конях глухімі селавымі дарогамі, то расказваць мне яму пра гэта няма чаго: усё роўна ён не зразумее. А таму, хто ездзіў, і напамінаць не хачу. Скажу коратка: сорак вёрст, што аддзяляюць павятовы горад Грачоўку ад Мур'еўскай бальніцы, ехалі мы з вазаком маім роўна суткі. І нават да дзіваты роўна: у дзве гадзіны дня 16 верасня 1916 года мы былі каля апошняй крамы, што вылезла на самы край гэтага цудоўнага горада Грачоўкі, а ў дзве гадзіны пяць мінут 17 верасня таго ж 1916 года я стаяў на ўтоўчанай, змярцвелай і панылай ад вераснёўскага дожджыку траве на двары Мур'еўскай бальніцы. Быў у мяне такі выгляд: ногі скасцянелі, і аж да таго, што я міжволі, тут жа, на двары, перагортваў у памяці старонкі падручнікаў, паныла сілячыся прыпомніць, напраўду існуе, ці мне гэта прытрызнілася ўчора ў сне ў вёсцы Грабілаўцы, што бывае хвароба, пры якой у чалавека касцянеюць мышцы? Як яе, праклятую, завуць па-латыні? Кожная з мышцаў гэтых балела нясцерпна, нагадваючы боль зубоў. Пра пальцы на нагах гаварыць не трэба, — яны ўжо не варушыліся ў ботах, ляжалі пакорліва, былі падобны на драўляныя куксы. Прызнаюся, што, ахоплены маладушнасцю, я праклінаў ціхенька медыцы...

Отзывы

Ручнік з пеўнямі

Популярные книги