Разьвітаньне з Танталам

Алесь Аркуш
  • 0

Аннотация

Алесь Аркуш РАЗЬВІТАНЬНЕ З ТАНТАЛАМ Вершы Саломінка пострамантызму 1. Рака пад ледзяным панцырам. Адсутнасьць руху й глыбіні. Адсутнасьць рэакцыі на дзеяньне, адсутнасьць адкрытых жыцьцёвых праяваў. Нібыта жывая – нібыта мёртвая, нібыта слова – нібыта маўчаньне, нібыта рака – нібыта поле. Стан чаканьня, або летаргічнага сну – ён часовы. Набліжаецца разьняваленьне. Наплывае новая вада. Процідзеяньне ёй толькі павялічвае вонкавы ціск. Не. Гэта хутчэй унутраны ціск. Нельга знайсьці нейкую асобную праяву, ад якой залежыць нарастаньне ціску. Усё знаходзіцца ў непасрэднай сувязі з усім. КРЫГАХОД – непазьбежнае наканаваньне. Новая вада ўзрывае мёртвую абалонку. Адкрываецца глыбіня, узьнікае рух. Крыгаход – чарговая зьмена якасьці. Чарговы крыгаход. Кожны раз здаецца, што новы – гэткі ж як і папярэдні. Аднак – не. Кожны раз ён іншы, эвалюцыйна іншы. Але нават калі б яны й былі заўжды аднолькавымі, усё адно ты мусіш успрымаць іх адрозна, з вышыні свайго нарастаючага досьведу.

Отзывы

Разьвітаньне з Танталам

Популярные книги