Аннотация

Сцяпан Стурэйка Разрушыцель Іранічна-фантастычная гісторыя з элементамі чорнага гумару і самападману Прысвячаецца ўсім палеглым у баях за спадчыну 1 У старой музейнай падсобцы панаваў паўзмрок. Жоўтае святло ад прыгожай старасвецкай лямпы на падваконні ледзь сягала твараў прыяцеляў. Усе пяцёра схіліліся над дубовым ампірным сталом. Стол не прызначаўся для распіцця напояў – гэта быў экспанат з нумарам захоўвання 34-412б. Але так ужо павялося – музейшчыкі могуць дазволіць сабе выкрутасы. Працоўны дзень даўно скончыўся, але гэтым людзям падабалася заставацца тут даўжэй. Рамантычная атмасфера рэнесанснага баторыеўскага палаца найлепш пасавала інтэлігенцкім размовам аб лёсах айчыны і продкавых запаветах.

Отзывы

Разрушыцель

Популярные книги