Размова з муміяй

По Эдгар Аллан
  • 0

Аннотация

Эдгар Алан По Размова з муміяй Учорашняй бяседы было крыху зашмат для маіх нерваў. Мне пачала жахліва балець галава і да таго ж неадольна хіліла ў сон. З гэтай прычыны я, замест таго каб згодна з планамі прабавіць вечар у гасцях, вырашыў, што самае мудрае ў маім выпадку — злёгку павячэраць і неадкладна легчы спаць. Вячэра была ну вельмі лёгкая. Я вялікі аматар грэнак па-валійску — гарачых, з расплаўленым сырам. Але нават іх звычайна не варта з’ядаць адным захадам больш за фунт. Тым не менш, якія-небудзь сур’ёзныя пярэчанні нават супраць двух фунтаў адсутнічаюць. Двух ці трох — вялікай розніцы тут няма. Таму я спыніўся на чатырох. Мая жонка сцвярджае, што на пяці, але яна, несумненна, пераблытала дзве вельмі розныя рэчы. Саму па сабе лічбу пяць я не адмаўляю, але з ўсёй дакладнасцю магу давесці, што яна адносілася да бутэлек чорнага портара: без такой прыправы грэнак па-валійску трэба пазбягаць як толькі магчыма. Сціпла такім чынам павячэраўшы і надзеўшы начны каўпак са шчырай надзеяй не здымаць яго да наступнага полудня, я ўсклаў галаву на падушку і, як чалавек з самым чыстым сумленнем, у тое ж імгненне заснуў.

Отзывы

Размова з муміяй

Популярные книги