Аннотация

ВАРЛЕН БЕЧЫК РАДКІ І ЖЫЦЦЁ 1966 8.5. Па небе плывуць воблакі. Я тут нерухомы. Ты ужо далёка адплыла ад майго неба? У мяне сіняя форма адзення і мяне не брыюць. Я доўга не пабачу цябе. Дождж і рыдлёўкі ўзрыхляюць вясеннюю зямлю. Ты ўзрыхліла маю душу, быццам кінула ў ваду камень цераз плячо не гледзячы — вада разышлася кругамі. Цяпер мяне наведваюць сумныя думкі і сябры. Хочацца свежага паветра, цёплай зямлі пад босыя ногі, купацца, бегаць, круціць гантэлі і быць з табой. Памыты, без гадзінніка і аўтаручкі, я ўсё ж яшчэ ішоў, як не ў палату. Зашчоўкнуліся дзверы, і паласатыя постаці акружылі мяне. — Цябе завуць не Ігар? — Варлен. — Яго завуць Варлен. Прывялі ў палату. Я маўчу другі дзень. Праз вокны відаць глухія куткі жыцця. Каля рэчкі мілавалася ашалеўшая парачка, а хворыя давалі свой каментарый. 3 дня ў дзень упарта стаіць цудоўная пагода. Раніцою з форткі на мяне б’е адбітак сонца. Я гляджу на фанары ў палаце — у іх таксама неба разліцеена кратамі акна. У думках пачынаю хістаць ліхтары. Зялёная паласа раздзяляе фарбы палаты. Паласа высока. Я ж апусціўся значна ніжэй жыццёвай лініі.

Отзывы

Радкі і жыццё

Популярные книги