Радасць жанчыны (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Радасць жанчыны I Старыя хаты нiзка прыпадалi к шэрай зямлi. Дабягалi да iх высокiя межы мокрага ад асеннiх дажджоў поля, у полi прападала вузкая дарога, i ўсё разам: i хаты, i поле, i дарога - чарнелi ад асенняй iмглы i туману. За многа год пагнiла на стрэхах салома, асунулася ўнiз, i шэрыя сцены з-пад яе панура глядзелi зеленаватымi вокнамi. А за крайняй хатай зразу пачынала чарнець падгнiўшае за восень iржышча. Яно было бязмерна шырокае i пустое заўсёды, толькi рэдка дзе цягалiся па iм шурпатыя цяляты. Яны адзiчэлi за восень i далёка адыходзiлiся ад хат, i кожны дзень, мокрым адвячоркам, з двара крайняй хаты выходзiла жанчына i iшла ў поле шукаць iх. Яна была ўся атулена цяжкiмi фалдамi грубай адзежы, iшла яна па полi прывычна цяжкiмi крокамi, хадзiла доўга, пакуль знаходзiла; часам у цемнаце вечара яшчэ ўсё хадзiла па полi... Твар у жанчыны быў прыгожы, ды пакрыты ён густою сеткаю тонкiх змаршчакоў, вочы ў яе глыбока-ясныя, ды сiнiя кругi пад iмi. Толькi голас яе быў зычна-пявучы, i гулка ён плаваў часам па палях цягучаю песняю.

Отзывы

Радасць жанчыны (на белорусском языке)

Популярные книги