Пятнаццаць лішніх хвілін

Балахонаў Сяргей
  • 1

Аннотация

Сяргей БАЛАХОНАЎ Пятнаццаць лішніх хвілін Дзяўчына трымалася годна. Не палохаючыся прысутных, дэклямавала завучаны верш: Як радасьць для сябе, вайну я прывітаў Радкоў маіх лірычнейшым салютам... Маладзенькія грудзі рытмічна ўздымаліся пры кожным слове, прамоўленым з большым надрывам, зь вялікшаю імпэтнасьцю. Па ўсім здавалася, што Надзейка на самай гары ўзрушэньня і што ўтую хвілю яе немагчыма было запыніць. «Агнявая б каханка выйшла», — ужо ў каторы раз памысьліў Барыс Макаравіч і мала не аблізнуўся, пільнуючы, як ружавела яго найлепшая вучаніца. Урок доўжыўся далей, і настаўнік, адагнаўшы юрлівыя подумы, па-майстэрску зводзіў у адно навучальныя, выхаваўчыя і разьвіцьцёвыя мэты. Не забываўся ён і на моманты ідэалягічныя. «I сягоньня, калі магутнае нямецкае войска пад павадырствам вялікага Адольфа Гітлера аслабаніла Беларусь ад бальшавіцка-жыдоўскага паняволеньня, перад намі расчыніліся новыя далягляды ў працы і барацьбе», — акурат перад самым званком падвёў ён пад урокам рысу ды адпусьціў дзятву на перапынак.

Отзывы

Пятнаццаць лішніх хвілін

Популярные книги