Аннотация

Сяргей ПЯСЕЦКІ ПЯТЫ ЭТАП Раман Kapcap памежжа Толькі ў апошнія дзесяцігоддзі айчынны чытач мае мажлівасць пазнаваць творчасць свайго слыннага земляка, шырокавядомага ў Еўропе ўжо ў даваенны час, імя якому — Сяргей Пясецкі (1901, Ляхавічы — 1964, Лондан). Яшчэ ў сярэдзіне 1990-х на старонках « Голасу Радзімы» ў перакладзе Ф. Янушкевіча друкаваўся раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (Kochanek Wielkiej Niedzwiedzicy, 1937; асобным выданнем пераклад выйшаў летась; гэта найбольш вядомы твор празаіка, перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію); напрыканцы 1990-х у часопісе «Спадчына» з’явіліся раздзелы з рамана «Начныя багі» (пераклад B.Арэшкі). Урэшце, часопіс «Полымя» ў 2001 г. друкаваў раздзелы з рамана «Ніхто не дасць нам вызвалення» (пераклад П. Рагойшы). І вось новая сустрэча...

Отзывы

Пясецки

Популярные книги