Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Лагерлёф Сэльма
  • 0

Аннотация

I Ведаю, што жылі ў даўніну на свеце людзі, якія не зналі страху. Чула я і пра такіх, якія лічылі забавай прайсціся па першым тонкім лёдзе. І не было для іх большай радасці, як скакаць на неаб'езджаным кані. Так, былі сярод іх і такія, што не пагрэбавалі б згуляць у карты з самім юнкерам Алегордам, хоць загадзя ведалі, што гуляе ён мечанымі картамі і таму заўсёды выйграе. Ведала я і некалькі бясстрашных душ, што не пабаяліся б адправіцца ў дарогу ў пятніцу ці сесці за абедзенны стол, накрыты на трынаццаць персон. І ўсё ж сумняваюся, ці хапіла б у каго-небудзь з іх духу надзець на палец жахлівы пярсцёнак, які належаў старому генералу з маёнтка Хедэбю. Гэта быў той самы стары генерал, які здабыў Лёвеншольдам і імя, і маёнтак, і дваранскую годнасць. І да таго часу, пакуль маёнтак Хедэбю заставаўся ў руках Лёвеншольдаў, яго партрэт вісеў у параднай гасцінай на верхнім паверсе паміж вокнамі. Гэта была вялікая карціна, якая займала ўвесь прасценак ад падлогі да столі. Здалёку здавалася, нібы гэта Карл XII [1] уласнай персонай, быццам гэта ён стаіць тут у сінім мундзіры, у вялікіх пальчатках з замшавай скуры, упарта падпіраючы вялізнымі батфортамі стракатую, шахматнай клеткай, падлогу. Але падышоўшы бліжэй, вы бачылі, што намаляваны быў чалавек зусім іншага роду.

Отзывы

Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Популярные книги