Прысуд

Кафка Франц
  • 2

Аннотация

Франц Кафка Прысуд Апавяданні і мініяцюры Прысуд Ахвярую Ф. Гэта было перад палуднем, найпрыгажэйшай веснавой парою. Георг Бэндэман, малады камерсант, сядзеў у сваім уласным пакоі на другім паверсе аднаго з тых нізкіх, лёгка збудаваных дамоў, што цягнуліся доўгім шэрагам уздоўжкі ракі, адрозніваючыся паміж сабою практычна толькі вышынёю і колерам. Ён якраз скончыў пісаць ліст да аднаго з сяброў маладосці, што цяпер знаходзіўся за мяжою, павольна, як бы гуляючы, склаў яго і пасля гэтага, абапіраючыся локцямі аб пісьмовы стол, стаў глядзець цераз акно на раку, на мост і ўзгоркі на другім беразе, акрытыя слабай зелянінаю. Ён думаў пра тое, як гэты сябар, незадаволены сваёй кар'ераю дома, ужо колькі гадоў таму літаральна ўцёк у Расію. Цяпер ён займаўся прадпрыма...

Отзывы

Прысуд

Популярные книги