Прылiў (на белорусском языке)

Моруа Андре

Жанр: 

  • 3

Аннотация

Андрэ Маруа Прылiў Пераклад: Юрка Гаўрук - Скiнуць маску? - сказаў Бертран Шмiт. - Няўжо вы думаеце, што часта скiдаць маску разумна i пажадана. Я лiчу наадварот, апроч некалькiх рэдкiх выпадкаў дзiвоснага сяброўства, толькi маскi, iменна маскi, робяць цярпiмым жыццё ў грамадстве... Калi абставiны складуцца так, што хто-небудзь у нас раптам выкажа ўсю праўду тым, ад каго ён звычайна яе хаваў, вельмi хутка ён раскаецца ў сваёй безразважнай шчырасцi. Крысцiян Менетрые падтрымаў: - Я памятаю адну аварыю ў Ангельшчыне... Чалавек дзесяць шахцёраў засталiся ў забоi, адрэзаныя ад свету выбухам руднiковага газу. Праз тыдзень, страцiўшы надзею на ратунак, чакаючы смерцi, яны пачалi спавядацца ў сваiм самым iнтымным... Вы ўяўляеце тон: "Так i быць, раз усё роўна канец, я не хачу памерцi, не прызнаўшыся..." Потым нейкiм чынам iх усё ж выратавалi... Пасля чаго яны старалiся не сустракацца. Кожны з iх iнстынктыўна пазбягаў людзей, якiя ведалi больш, чым гэта дапускалася. Маска была зноў надзета, i грамадскi спакой захаваны. - Яно так, - згадзiўся Бертран. - Можна прывесцi i яшчэ падобныя прыклады. Я ўспамiнаю, калi я вандраваў па Афрыцы, мне давялося быць мiжвольным сведкам аднаго незвычайнага прызнання.

Отзывы

Прылiў (на белорусском языке)

Популярные книги