Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў
  • 3

Аннотация

Разьдзел І Прыкрыя прыгоды для Швэйка ў цягніку У адным з купэ другой клясы хуткага цягніка Прага-Чэскія Будэйовіцы ехала трое пасажыраў: паручнік Лукаш, насупраць яго пажылы, спрэс лысы пан і нарэшце Швэйк. Гэты ціха стаяў каля дзьвярэй і з павагай выслухваў чарговы струмень кленічаў з вуснаў паручніка, які, ня гледзячы на прысутнасьць лысага цывільнага, усю дарогу крычаў на Швэйка, што ён жывёліна ці нешта накшталт гэтага. Справа была пусьцяковая, гутарка ішла пра колькасьць куфэркаў, за якімі павінен быў наглядаць Швэйк. — «Куфэрак укралі!» — грымеў на Швэйка паручнік. — Як у цябе толькі язык паварочваецца, нягоднік, мне пра гэта дакладваць! — Асьмелюся далажыць, пан паручнік, — ціха адказаў Швэйк, — яго фактычна ўкралі. На вакзале заўсёды швэндаецца шмат жулікаў і я ўяўляю сабе справу так, што аднаму з іх ваш куфэрак б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а спадабаўся, і гэты чалавек б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а скарыстаў момант, калі я адышоўся ад куфэркаў далажыць вам, што з нашым багажом усё ў парадку. Ваш куфэрак мог быць украдзеным ‘якраз у гэты зручны момант. Такія моманты яны якраз і ловяць. ...

Отзывы

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Популярные книги