Пра з'явы ды існаванні

Хармс Даниил Иванович
  • 1

Аннотация

Данііл Хармс Пра з’явы ды існаванні Апавяданні для дарослых Пра з’явы ды існаванні № 2 Вось бутэлька з гарэлкай, так званы спіртуёз. А побач вы бачыце Мікалая Іванавіча Акудохава. Вось з бутэлькі ўзнімаюцца спіртуёзныя выпарэнні. Паглядзіце, як дыхае носам Мікалай Іванавіч Акудохаў. Паглядзіце, як ён аблізваецца і як ён жмурэцца. Відаць, яму гэта вельмі прыемна, і галоўным чынам таму, што спіртуёз. Але звярніце ўвагу на тое, што за спінай Мікалая Іванавіча няма нічога. Не тое каб там не стаяла шафа, ці камода, альбо ўвогуле што не будзь такое, а зусім ні чога няма, нават паветра няма. Хочаце верце, хочаце не верце, але за спінай Мікалай <Іванавіча> няма нават беспаветранай прасторы, альбо, як кажаць, сусветнага эфіру. Шчыра кажучы, нічога няма. Тое, вядома, і ўявіць сабе немагчыма. Але на гэта нам пляваць, нас цікавіць толькі спіртуёз і Мікалай Іванавіч Акудохаў.

Отзывы

Пра з'явы ды існаванні

Популярные книги