Постаці

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 11

Аннотация

Вера ў сілу дабрыні, або Сын Беларусі, сын Прагі Ёсць на свеце гарады, якiя, з самага пачатку, радасна i балюча раняць тваё сэрца. Або, калi выславiцца iначай, заражаюць тваю душу вечную тугою па сабе. I не толькi тваю душу. Усякую. Прага — адзiн з такiх гарадоў. Я думаю аб ёй як многiя i многiя тысячы людзей восемсот… чатырыста… сто год назад… зараз. Я ўжо ведаю, што нiколi не здолею адкiнуць думку аб ёй, што гэты горад будзе вечна i ўладна прыцягваць мяне да сябе. I як першую данiну маёй новай (i старой) любовi да яго, я хачу прынесцi яму сцiплае апавяданне аб адным чалавеку, для якога ён стаў другой духоўнай радзiмай. Аб Францыску Скарыне (каля 1490 — каля 1551 гг.), вялiкiм беларускiм першадрукары, асветнiку, вучоным, мастаку. Першым сярод усходнiх славян доктары медыцыны. Першым (значна раней за Лютара) перакладчыку "Бiблii" на мову простага чарнарукага народа. Кнiга "Быцця" — i асвета? Кнiга "Царстваў" — i гуманiзм? Цi не замнога мы бяром на сябе, называючы Скарыну асветнiкам i гуманiстам? Дзеля таго, каб адказаць на гэта, трэба зiрнуць на эпоху, у якую жыў гэты чалавек.

Отзывы

Постаці

Популярные книги