Аннотация

ЮРЫ СТАНКЕВІЧ ПЕРАПРАВА Каля невялікай вёскі на ўзбярэжжы ракі французскае войска рыхтавалася да пераправы на другі бераг. Да Еады, па якой ужо там-сям плыў першы лядок, з лесу, з дарог ехалі абозы, з усіх бакоў сцягваліся конныя і пешыя салдаты. У баку ад дарогі ўзвышаліся замшэлыя валуны. Бялелі паплавы за ракой, а далёка за імі дыміліся каміны. Рып асвераў адтуль ледзь чутным рэхам адбіваўся ў прыбярзжным лесе. Ад самой вёскі засталося ўсяго некалькі хат. Астатнія разабралі сапёры генерала інжынерных войск Эбле. У ледзяной вадзе ракі на глыбіні, якая ў іншых месцах броду дасягала шасці футаў, сал­даты пачалі забіваць першыя палі. Стаяў лістапад, і навокал ужо ўсё было прысыпана снегам. Пантанёры, глынуўшы віна (на беразе грувасцілася некалькі бочак з выбітым верхам), лезлі ў ваду, цягнулі бярвенне, валілі сосны, вылазілі на бераг, каб крыху пастаяць ля вогнішчаў, і зноў спуска­лся да вады, уваходзілі ў сцюдзёную плынь. Да адной з уцалелых хат пад’ехалі сані. Адкінуўшы падраны дзяружны полаг, з іх вылез афіцэр у зношанай футэрцы. У левай руцэ ён трымаў сакваяж, прышпілены да запясця ланцужком.

Отзывы

Пераправа

Популярные книги