Пасмяротная гісторыя аднага цецерука

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

І У глыбокім — хоць вока калі — начным змроку замігцеў жоўты хворы агеньчык. Вырысавалася рама акна, і пад ёй, цьмяна, мокрыя віцы парэчак. Потым той, хто запаліў святло, выйшаў на ганак і закашляўся. Яму было цяжка дыхаць раніцой, і кашляў ён доўга, надрыўна. — Гаўрыла, — пачуўся голас з хаты, — дзверы зачыні. Вухнулі дзверы, і Гаўрыла, спусціўшыся з ганка, падышоў да студні. Зарыпеў асвер, скардзячыся на беспрытульнасць у халодных начах прадвесня, і на зрубе хутка апынулася пякучае ад халоднай вады вядро. Гаўрыла напіўся, хрумснуў ільдзінкай і прыслухаўся. Ноч была спакойнай, чуваць было нават, як за кіламетр, у яры Калаверць, спявае ручай. Але гукаў сякеры нідзе не было чутна. I гэта было добра. Ільдзінка ўпала ў студню, і ў глыбіні пачуўся лёгкі ўсплеск, быццам там мятнулася рыба. У хаце пасля двара было па-дурному душна — сякеру вешай. Цвыркун цягнуў за печкай сваю няхітрую песню. Усё было, як трыццаць год таму, калі прыйшоў ён з жонкаю ў гэту лясную вартоўню.

Отзывы

Пасмяротная гісторыя аднага цецерука

Популярные книги