Пан тванны, шляхціц багняны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 0

Аннотация

Балота! Качкарнiк пакрыты рудай сухой травою, а памiж iм чарнее маслянiстая вада. Крапае дробны, дужа цёплы дожджык, i грэюцца пад iм жабкi. Тырчыць па ўскраi калючая асака, жорсткi белавус, сiтняг. Жабак нiхто не пудзiць, i яны нават крэкчуць ад задавальнення. Але што гэта? Закалыхалася ў адным месцы асака i высунулася стуль хiтрая мордачка. Вусны яе смяюцца, нос пiпкаю i пад iлбом задзiрыстыя рожкi. Гэта балотны чорцiк. Ускочыў на купiну, рукi ў бокi. — Ану, жабкi, хто я такi? Адна маладая, не бачыўшая свету жабка кажа: — Чорцiк балотны. — Зноў за сваё, — абурыўся той. — Я гэтаму балоту вялiкi гасудар, i вы павiнны мне павагу выказваць. Тытул мой поўны ведаеце? Забылi, гады падкалодныя! Паўтарайце за мною: цар балотны, вялiкi князь нiмярэчны, князь межыточны, магнат тванны, шляхцiц багняны, альховы i сiтняговы, кароль вужыны i водаблышыны, усiх вялiкiх, малых i белых пацукоў уладар.

Отзывы

Пан тванны, шляхціц багняны

Популярные книги