Палясоўшчык (на белорусском языке)

Богушевич Франтишек
  • 0

Аннотация

Францiшак Багушэвiч Палясоўшчык (Апавяданне старога леснiка) Трэцi год ужо быў леснiком на графскай пушчы, хадзiў цягам па лесе, па оступах, па градах i ведаю, што мядзведзь ёсць то ёсць, але бог баранiў спаткацца аж да гэтага года; ды i цяпер не ведаю, цi вiдзеў я мядзведзя, цi не вiдзеў. А вот як было: якраз у задушны дзень. Той дзень на ляпорт мы ўсе сабралiся. Прыйшлi рана, меўся лоўчы паляваць, ды штосьцi з жонкай пабiлiся, цi што, от так, яму было не да ляпорту, не да палявання, i пратрымаў нас да вечара без нiчым нiчога, а падвечар загадаў дроў нарубаць; так i да ночы звялося. Ноч цёмная, мне дахаты трэба iсцi праз сваю пушчу, праз оступ; дарогi нiякай няма, iдзеш логам, пасля градой, а там iзноў оступ; праз ручаёк доўгая старая елка, можа ўжо гадоў сто ляжыць вываратня, i па ёй пераходзiм, бывала. Якраз, даходзячы да той вываратнi, думаю сабе: "Вот, божа баранi, цяпер мядзведзь на спатканне..." Аж шапка паднялася, аж сэрца ёкае, улез на вываратню, пугач негдзе стогне ў старым дубе, - яшчэ страшней стала... Калi чую: вываратня аж калышацца, хтось iдзе з другога канца на спатканне. Так i ёсць, ён, мядзведзь, сапець, аж страх. А дожджык як з рэшата сыпе. А ведаю я, што мядзведзь палахлiвы, але ж i я не надта каб ад яго смялейшы. Дай, думаю, спалохаю я яго. Як зараву я па-мядзведжаму - уга! А ён - шабалдыхць у балота, а крыкнуў, як чалавек: "Ах!"

Отзывы

Палясоўшчык (на белорусском языке)

Популярные книги