Падарунак (на белорусском языке)

Тоэско Морис

Жанр: 

  • 1

Аннотация

Марыс Тоэска Падарунак Пераклад: Л.Казыра Цяпер не праходзiць i дня, каб не прыдумвалi новых машын. Але самай дасканалай, самай дзiвоснай стала тая, на якой чалавек абляцеў вакол Зямлi, а потым дабраўся i да Месяца. Прыйдзе час, i людзi даляцяць да iншых планет сонечнай сiстэмы. Сёння, у век радыё i тэлебачання, такой навiною не здзiвiш нават жыхара самай далёкай глыбiнкi. Абуджаная цiкавасць да таямнiц Сусвету, нiбы шостае пачуццё, прымушае людзей прыслухоўвацца да кожнага слова... I тым не менш усё гэта - рэчы не такiя ўжо iстотныя. Чалавецтва жыве сваiмi спрадвечнымi пачуццямi: любiць жыццё, баiцца смерцi, пакутуе ад хвароб... А каханне... Хто яго зведаў - радуецца свайму шчасцю, а каго яно абмiнула - той душыцца ад зайдрасцi. Вось так i атрымлiваецца, што адваротны бок гэтага магiчнага медаля кахання пазначаны нянавiсцю... Такiя вось думкi навеяла на мяне адна гiсторыя, якую я зараз раскажу. Калi i ёсць на французскай зямлi глухi, забiты куточак, то гэта, напэўна, Верхняя Авернь, што працягнулася ад Сэн-Флура да Абрака, акурат на гранiцы Лазера, Авейрона i Канталя. Гэта шырокае плато, якое знаходзiцца на вышынi 1000-1200 метраў. Доўга супрацiўлялася тутэйшае насельнiцтва наскокам механiзаванай цывiлiзацыi (чыгунку тут не правялi i па сённяшнi дзень). А ўсё ж тым часам мотакасiлка замянiла касу, трактар - быкоў, а на змену граблям i вiлам з'явiлася снопавязалка.

Отзывы

Падарунак (на белорусском языке)

Популярные книги