Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Свифт Джонатан
  • 2

Аннотация

Джанатан Свiфт Падарожжы Гулiвера Пераклад: А.Кудравец ПАДАРОЖЖА Ў ЛIЛIПУЦIЮ 1 Трохмачтавы брыг "Антылопа" адплываў у Паўднёвы акiян. На карме брыга стаяў карабельны доктар Гулiвер i глядзеў у падзорную трубу на прыстань. Там засталiся яго жонка i двое дзяцей: сын Джонi i дачка Бэцi. Не першы раз адплываў Гулiвер у мора. Ён любiў падарожжы. Яшчэ ў школе ён трацiў амаль усе грошы, што прысылаў яму бацька, на марскiя карты i кнiгi аб чужых краiнах. Ён старанна вывучаў геаграфiю i матэматыку, бо гэтыя навукi болей за ўсё патрэбны былi мараку. Бацька аддаў Гулiвера вучыцца да славутага ў той час лонданскага доктара. Гулiвер правучыўся ў яго некалькi гадоў, але ўвесь час не пакiдаў думаць пра мора. Доктарская навука прыгадзiлася: скончыўшы вучобу, ён паступiў карабельным доктарам на судна "Ластаўка" i плаваў на iм тры з паловай гады. А пасля, пражыўшы два гады ў Лондане, зрабiў некалькi падарожжаў ва Ўсходнюю i Заходнюю Iндыю. У час плавання Гулiвер нiколi не сумаваў: чытаў кнiгi, якiя браў з дому, а сышоўшы на бераг, прыглядаўся, як жывуць iншыя народы, вывучаў iх мову i звычаi i падрабязна запiсваў свае дарожныя ўражаннi.

Отзывы

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Популярные книги