Па-першае і па-другое

Хармс Даниил Иванович
  • 0

Аннотация

Данііл Хармс Па-першае і па-другое Апавяданні для дзяцей Казка – Вось, – сказаў Ваня, паклаўшы на стол сшытак, – давай пісаць казку. – Давай, – адказала Аленка і села на крэсла. Ваня ўзяў аловак і напісаў: “Жыў-быў кароль...” Тут Ваня задумаўся і падняў вочы да столі. Аленка зазірнула ў сшытак і прачытала, што напісаў Ваня. – Такая казка ўжо ёсць, – сказала Аленка. – А адкуль ты ведаеш? – спытаў Ваня. – Ведаю, таму што чытала, – адказала Аленка. – Ну, і пра што там гэтая казка? – спытаў Ваня. – Ну, пра тое, як кароль піў гарбату з яблыкамі і раптам падавіўся, а каралева стукнула яго па спіне, каб кавалачак яблыка выскачыў назад з горла. А кароль падумаў, што каралева б'ецца, і стукнуў яе шклянкай па галаве. Тады каралева раззлавалася і стукнула караля талеркай. А кароль стукнуў каралеву міскай. А каралева стукнула караля крэслам. А кароль ускочыў і стукнуў каралеву сталом. А карал...

Отзывы

Па-першае і па-другое

Популярные книги