Аннотация

Уладзімір Арлоў ОРДЭН БЕЛАЙ МЫШЫ Аповесці, апавяданні. Ордэн Белай Мышы У адной невялікай паводле эўрапейскіх сумераў канстытуцыйнай манархіі насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм'ера, аднаго шэфа службы бяспекі, аднаго міністра паліцыі, аднаго пракурора... У гэтай краіне быў адзін крымінальнік, адзін палітвязень і адзін палітуцякач. Адзін генерал камандаваў адным палкоўнікам, адным маёрам і адным капітанам. На ўліку ў адзіным прафсаюзе стаялі адзін будаўнік і адзін падрыўнік, адзін прафесар і адзін студэнт, адзін акадэмік і адзін цалкам непісьменны грамадзянін. Такое становішча існавала абсалютна ва ўсіх сферах. У краіне меліся ў наяўнасці адзін алкаголік і адзін наркаман, адзін сутэнёр і адна прафесійная выляжанка, адзін хворы на СНІД і адзін хворы на пранцы. У суседстве з адным уладальнікам шыкоўнай вілы ў смеццевым кантэйнеры жыў адзін бесхацінец. Сярод этнічных мяншыняў перапіс зафіксаваў аднаго габрэя, аднаго татарына, аднаго паляка, адну асобу каўказскай нацы...

Отзывы

Ордэн Белай Мышы

Популярные книги