Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз
  • 0

Аннотация

Чарльз Дыкенс ОЛІВЕР ТВІСТ Раман Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне. Перакладзены на сотні моў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і па-беларуску. РАЗДЗЕЛ І апавядае пра месца, дзе нарадзіўся Олівер Твіст, і пра абставіны яго нараджэння У адным горадзе, які са шматлікіх прычын лепш не называць і якому я не надам аніякага выдуманага наймення, знаходзіцца будынак, які ёсць амаль ва ўсіх гарадах, як вялікіх, так і малых, — працоўня. У гэтай працоўні ў той дзень і час, называць якія мне няма патрэбы, бо гэта не мае аніякага значэння для чытача на дадзенай стадыі апавядання, нарадзіўся смяротны, імя якога папярэднічае першаму раздзелу.

Отзывы

Олівер Твіст

Популярные книги