Няшчасны выпадак

Будовіч-Барадуля Таццяна
  • 0

Аннотация

Таццяна БУДОВІЧ-БАРАДУЛЯ НЯШЧАСНЫ ВЫПАДАК Фантастычнае апавяданне Ідучы з працы на тралейбусны прыпынак, я зазвычай выбіраў даўжэйшы шлях: па мосце над ракой, потым па набярэжнай і цераз парк, каб прывесці да ладу думкі і пераключыцца на тое, што мусіў рабіць, вярнуўшыся дадому. Так і сёння. Але замест нейкай душэўнай палёгкі я адчуваў такую маральную стому, быццам некалькі гадоў запар працаваў без выхадных і водпускаў, хаця насамрэч апошні скончыўся пару тыдняў таму — дастаткова, каб зноў уцягнуцца ў штодзённы працэс вытворчасці, але замала, каб зноў хацелася ў адпачынак. У галаве дакучліва круцілася апошняя размова з маім калегам, яго беспадстаўныя прыдзіркі да мяне. З пэўнага моманту той стаў канфліктаваць амаль з усімі ў нашым невялікім калектыве: ці то хвароба нейкая хранічная ў яго абвастрылася, ці то асабістае жыццё пачало расклейвацца — ніхто дакладна не ведаў. Мяне ж нахабныя выпады на мой адрас уганяюць у стан ступару, і я не магу адказаць належным чынам, што потым выліваецца ў бяссонныя ночы самаедства: крыўдныя словы суразмоўцы і ўсе мажлівыя варыянты адказаў на іх гадзінамі пракручваюцца ў маёй галаве, не даючы спакою і адхлання.

Отзывы

Няшчасны выпадак

Популярные книги