Нямоглы бацька

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 2

Аннотация

Быў калісьці — так, даўно, што Месяц толькі-толькі яшчэ з'явіўся на нашым Небе, — у людзей на зямлі такі паганы звычай: не карміць старых бацькоў. Дзікія былі людзі. Дзікія-найдзікія. Аж цяпер сорамна ўспамінаць пра іх, такія дзікія. Як убачаць, што маці або бацька больш ахвотна на сонейку грэецца, чым косіць ці жне, дык адразу завозяць іх на калёсах або на санях у глухі лес, пакідаюць трохі ежы і едуць дахаты. А калі тыя хлеб з'ядуць, то або памруць з голаду, або застынуць, або дзікая зверына іх разарве. Такі быў Закон. І хто Закона трымаўся, таго хвалілі. А хто не трымаўся, таго маглі выгнаць у дзікую пушчу. Ты пачакай іх да канца вінаваціць. Страшэнна цяжка, у голадзе і холадзе, жылі тыя дзікія людзі. Частыя былі неўраджаі, таму запасаў аніякіх не было і быць не магло. А ўродзіць некалькі гадоў запар — з'явяцца ворагі. І ўжо абы аддай ім, або ляж у сечы. Таму кожныя рукі лічыліся: ці могуць яны яшчэ трымаць касу або меч? А калі ўжо не могуць, калі толькі кавалак да рота нясуць — нашто яны?

Отзывы

Нямоглы бацька

Популярные книги